Logo Polskiego Radia
Print

Швайцарыя адклікае заяўку на ўступленьне ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.06.2016 17:04
Верхняя палата парлямэнта Швайцарыі прагаласавала за адкліканьне заяўкі на ўступленьне краіны ў Эўразьвяз.
flickr.com/kmaschke

За такое рашэньне прагаласавала 27 дэпутатаў Савета кантонаў. Супраць выступіла 13 і двое устрымалася ад галасаваньня.

У сакавіку дадзенае рашэньне прыняла Ніжняя палата парлямэнта. Тады за ануляваньне заяўкі прагаласавала 126 дэпутатаў і 46 супраць.

Швайцарыя падала заяўку на ўступленьне ў 1992 годзе. У сьнежні 2015 года быў праведзены рэфэрэндум па гэтым пытаньні. Большасьць швайцарцаў прагаласавала супраць ўступленьня ў ЭЗ. Таму цяперашняе рашэньне парлямэнта носіць фармальны характар.

Хоць Швайцарыя й не ўваходзіць у ЭЗ, але карыстаецца перавагамі свабоднага гандлю з блёкам і свабодным перамяшчэньнем сваіх грамадзян у рамках Шэнгенскай зоны.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт