Logo Polskiego Radia
Print

Тэлебачаньню й радыё Вануату за няўплату адключылі электрычнасьць (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2016 19:29
Радыё на астравах Вануату мае ключавое значэньне, асабліва падчас стыхійных бедзтваў.
Вёска ў ВануатуВёска ў Вануатуcommons.wikimedia.org/Charmaine Tham/CC BY-SA 2.0

Дзяржаўнае радыё астраўной ціхаакеанскай краіны Вануату зноўку пачало вяшчаньне пасьля прымусовага перапынку. Яго прычынай сталі неаплачаныя рахункі за электрычнасьць.

У дзяржаўнага тэлебачаньня й радыё Вануату сур’ёзныя фінансавыя праблемы. З-за неаплачаных рахункаў дыстрыб’ютар электрычнасьці спыніў яе пастаўкі. Нейкі час журналісты працавалі, выкарыстоўваючы дызэльны генэратар, але хутка закончылася паліва, а грошай на яго не было. Цяпер электрычнасьць зноў падключаная й дзяржаўныя СМІ працуюць у штатным рэжыме.

Але гэта не канец праблем СМІ Вануату: раней прэм’ер-міністар краіны абвінаваціў у некампэтэнцыі й звольніў кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі, бо сыгнал тэлебачаньня й радыё не даходзіць да аддаленых рэгіёнаў краіны.

Радыё на астравах Вануату мае ключавое значэньне: асабліва вялікую ролю адыгрывае падчас стыхійных бедзтваў, напрыклад, цыклёнаў, якія ў астраўной краіне не зьяўляюцца рэдкасьцю.

Рэспубліка Вануату разьмешчаная ў Ціхім акіяне на 83-х астравах. Яна атрымала незалежнасьць ад Францыі й Вялікабрытаніі ў 1980 годзе. Насельніцтва краіны складае крыху больш за 253 тыс. чалавек.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт