Расейскаму хулігану пагражае турма
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.06.2016 14:43
Паліцыя ў Марсэлі была вымушаная ўжыць дымавыя шашкі, сьлезацечны газ і вадамёт.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Заўзятару каманды Расеі ў футболе, які ўдзельнічаў у беспарадках у Марсэлі, пагражае турэмнае зьняволеньне за бойку.
«Мы валодаем зьвесткамі пра аднаго затрыманага расейскага заўзятара, – паведамілі журналістам y консульстве РФ у Марсэлі. – Яму пагражае турэмнае зьняволеньне. Заўзятару інкрымінуецца нанясеньне цялесных пашкоджаньняў з сурʼёзнымі наступствамі».
Раней паведамлялася, што 35 чалавек пацярпелі падчас беспарадкаў у Марсэлі, дзе ў суботу адбыўся матч чэмпіянату Эўропы паміж зборнымі Англіі і Расеі. Атмасфэра вакол гульні была напружанай праз сутыкненьні фанатаў, якія пачаліся ў Марсэлі яшчэ ў чацьвер і дасягнулі кульмінацыі ў суботу. Паліцыя была вымушаная ўжыць дымавыя шашкі, сьлезацечны газ і вадамёт.
nn.by/нг