Logo Polskiego Radia
Print

ЭП вяртаецца да сакрэтных турмаў ЦРУ ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2016 16:56
Эўрадэпутаты патрабуюць правядзеньня падрабязных расьсьледаваньняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Эўрапарлямэнт заклікаў Летуву, Румынію й Польшчу да правядзеньня падрабязных расьсьледаваньняў пытаньня сакрэтных турмаў ЦРУ, якія дзейнічалі на іх тэрыторыях. Дэпутаты Эўрапарлямэнта хочуць атрымаць адказ ад Эўрапейскай рады й Эўракамісіі, ці пры нагодзе не дайшло да парушэньня заканадаўства ЭЗ.

Эўрапарлямэнт патрабуе ня толькі добрасумленнага сьледзтва й пакараньня вінаватых, але таксама разгляду магчымых скаргаў ахвяраў.

Эўрадэпутаты патрабуюць таксама арганізацыі адмысловых місіяў ЭП у Летуве, Польшчу, Італіі й Вялікабрытаніі, то бок краінах, якія па справе ЦРУ супрацоўнічалі з ЗША. Нагадаем, да гэтага часу падобная місія наведала выключна Румынію.

У сваю чаргу, Эўракамісія павінна прадставіць „Белую кнігу” выпадкаў, у якіх у дэмакратычным грамадзтве ня можа спасылацца на прынцып нацыянальнай бясьпекі й дзяржаўную тайну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт