Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя: У двух інцыдэнтах загінулі 8 жаўнераў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.05.2016 11:34
Апошнія некалькі месяцаў турэцкае войска вядзе на паўднёвым усходзе краіны апэрацыі супраць курдаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Восем жаўнераў і 21 чалец забароненай у Турцыі Партыі працоўных Курдыстану (ППК) загінулі сёньня ў двух інцыдэнтах на паўднёвым усходзе краіны, дзе жывуць пераважна курды – паінфармавала турэцкае войска й паліцыя.

Паводле паліцыі, шэсьць жаўнераў загінулі, а восем параненыя ў сутычках з баевікамі ППК у правінцыі Хакары. У сваю чаргу двое іншых жаўнераў загінулі ў катастрофе верталёта, які разьбіўся па тэхнічных прычынах у гэтай жа самай правінцыі.

У вайсковай апэрацыі супраць Партыі працоўных Курдыстану загінула шэсьць курдыйскіх баевікоў, у сваю чаргу ў суседняй правінцыі Шырнак загінула 15 чальцоў ППК. Цягам апошніх некалькіх месяцаў турэцкае войска вядзе на паўднёвым усходзе краіны апэрацыі супраць курдыйскіх паўстанцаў.

Партыя працоўных Курдыстану патрабуе большай аўтаноміі для курдаў у Турцыі. У краіне, так як і ў ЭЗ ды ЗША партыя лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт