Сярод небясьпечных тавараў цацкі складаюць 27%
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.04.2016 16:58
Больш за 2 тысячы небясьпечных прадуктаў зарэгістравана на эўрапейскім рынку ў 2015 годзе.
pixabay.com
Пераважную частку зь іх складалі цацкі (27%). Кожны чацьвёрты выпадак тычыўся хімічнай рызыкі, а крыху менш – рызыкі атрыманьня траўмы. Значны працэнт (62%) прадуктаў паходзіў з Кітая.
«Гэта не нечаканасьць, беручы пад увагу, што вялікая колькасьць прадуктаў на рынку паходзіць менавіта з Кітая», – адзначыла камісар па справах справядлівасьці Вера Юрова. Яна паінфармавала, што дзякуючы двухбаковай супрацы кітайскія ўлады вядуць сьледзтва на аснове атрыманых з ЭЗ дадзеных. Вера Юрова ў чэрвені паедзе ў Пэкін, каб абмеркаваць з кітайскімі партнэрамі пытаньні бясьпекі прадуктаў.
Чыноўніца адзначыла, што Эўразьвяз павінен паглыбіць супрацу паміж чалецкімі краінамі, каб лепш адсочваць тое, што адбываецца на рынку.
Калі гаворка пра Польшчу, то ў 2015 годзе ў эўрапейскую сыстэму рэгістрацыі шкодных тавараў RAPEX было ўнесена 34 небясьпечныя прадукты з польскага рынку. Большасьць зь іх складалі цацкі.
ав