Logo Polskiego Radia
Print

Мытнікі затрымалі таксічныя жабы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2016 08:17
Партыя жудасных лісталазаў была адпраўлена з Польшчы па пошце.
Photo: Marcel Burkhard/wikimedia.org/CC BY-SA 2.0 de

Кітайскія мытнікі прадухілілі спробу кантрабанды з Польшчы ў Кітай рэдкага віду земнаводных, якія могуць выпрацоўваць сьмяротныя таксіны. У адпраўленай з Польшчы пасылцы замест дэкляраваных вопраткі й падарункаў было 10 рэдкім жабаў.

У скрыначцы было 10 плястыкавых бутэлек, а ў іх 10 жаб зь сямейства дрэвалазаў. Гэтыя жабы пражываюць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы. Ім характэрнае тое, што яны выпрацоўваюць сьмяротныя таксіны, якія пагражаюць жыцьцю чалавека.

Як піша газэта „China Daily”, у затрыманым пакеце былі прадстаўнікі аднаго з найбольш таксічных відаў гэтага сямейства земнаводных. Нагадаем, найбольш атрутнай зьяўляецца таксіна жудаснага лісталаза. Сьмяротнае рэчыва, атрыманае ад адной жабы, можа забіць нават некалькіх чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт