Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнтам Пэру можа стаць унук польскіх эмігрантаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2016 15:33
Пакуль самага лепшага выніку дабілася Кейко Фухіморы - дачка былога прэзыдэнта краіны.
Photo: pixabay.com

У першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Пэру перамагла Кейко Фухіморы, дачка былога прэзыдэнта Альбэрта Фухіморы. Паводле неафіцыйных вынікаў, яна атрымала 39,6 адсотка галасоў.

40-гадовая Кейко Фухіморы падчас кампаніі была вымушаная змагацца з абвінавачваньнямі, накіраванымі ў адрас яе бацькі, якога прысудзілі да турэмнага зьняволеньня за карупцыю й жорсткі перасьлед апазыцыі. Калі яна пераможа на выбарах, то будзе першай жанчынай - прэзыдэнтам Пэру.

У другім туры разам з Кейко Фухіморы за найвышэйшую пасаду ў краіне будзе змагацца правацэнтрысцкі эканаміст Пэдра Пабла Кучынскі, які атрымаў 21,5% галасоў. Пяць гадоў таму на прэзыдэнцкіх выбарах ён заняў трэцяе месца. Дарэчы дзядуля й бабуля кандыдата на прэзыдэнта Пэру нарадзіліся ля Познаня ў Польшчы. Адтуль і ягонае польскае прозьвішча.

Трэцім кандыдатам на пасаду прэзыдэнта зьяўляецца прадстаўніца левых палітычных колаў Вэраніка Мэндоса, якая атрымала менш чым 19% галасоў.

Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Пэру адбудзецца 5 чэрвеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт