Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі пройдзе надзвычайная нарада міністраў краінаў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.03.2016 12:17
Сустрэчу арганізоўваюць Нідэрлянды. Яна зьвязаная з тэрактамі ў Брусэлі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня ў Брусэлі сустрэнуцца міністраў унутраных спраў Эўрапейскага Зьвязу. Польшчу будзе прадстаўляць кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак.

Надзвычайная нарада, арганізаваная Нідэрляндамі, якія ў цяперашні час кіруюць працай ЭЗ і яна зьвязаная з тэрактамі ў Брусэлі.

На сустрэчу ў Брусэль прыедуць прадстаўнікі ўсіх сяброўскіх краінаў, хоць пакуль яшчэ не вядома, на якім узроўні – міністраў ці віцэ-міністраў. Былі таксама сумневы наконт таго, ці ўсё здолеюць прыбыць у Брусэль, паколькі міжнародны аэрапорт у сталіцы Бэльгіі надалей не працуе.

Паводле інфармацыі грамадзкага Польскага радыё, бэльгійскія ўлады пагадзіліся, каб частка самалётаў з дэлегацыямі краінаў ЭЗ прызямлілася на ваенным аэрадроме. Прадстаўнікі суседніх краінаў прыбудуць у Брусэль на цягніках або аўтамабілях.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт