Logo Polskiego Radia
Print

Год таму ў Маскве застрэлілі Барыса Нямцова

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.02.2016 10:13
Мерапрыемствы ў памяць пра Барыса Нямцова пройдуць у многіх гарадах Расеі, а таксама ў Беларусі і Ўкраіне.
Масквічы ўскладваюць кветкі на месцы сьмерці Барыса НямцоваМасквічы ўскладваюць кветкі на месцы сьмерці Барыса НямцоваPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Сёньня, 27 лютага, спаўняецца роўна год з моманту забойства расейскага апазыцыянэра, лідара партыі «ПАРНАС» Барыса Нямцова. У знак памяці пра палітыка ў Маскве, а таксама іншых расейскіх гарадах пройдуць маршы, пікеты й іншыя жалобныя й памятныя мерапрыемствы.

У Ніжнім Ноўгарадзе, зь якім быў зьвязаны Нямцоў, пройдзе акцыя, у якой прыме ўдзел мэр горада Іван Карнілін. Паводле яго, Нямцоў, як былы губэрнатар вобласьці, зрабіў шмат для рэгіёну, і таму неабходна ўшанаваць памяць пра яго.

Мерапрыемствы ў памяць пра Барыса Нямцова пройдуць у Самары, Санкт-Пецярбургу, Навасібірску й іншых гарадах Расеі, а таксама, у прыватнасьці, ва Ўкраіне і ў Беларусі. Так, у Менску актывісты беларускай апазыцыі запаляць зьнічы і ўскладуць кветкі ля амбасады Расеі ў Беларусі.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосьце каля Крамля. Расейская апазыцыя абвінавачвае ў забойстве людзей кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, які абвяргае гэтыя абвінавачаньні.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт