Logo Polskiego Radia
Print

Сырыя: Удар па школе й шпіталі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2016 15:51
„Лекары бязь межаў”: шпіталі ў Сырыі ўжо не зьяўляюцца бясьпечнымі месцамі.
EPA/MSF / HANDOUT BEST QUALITY AVAILABLE, HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA

Па меншай меры 14 чалавек былі забітыя падчас бамбардзіроўкі дзіцячай бальніцы й школы ў сырыйскім горадзе Азаз недалёка ад мяжы з Турцыяй.

Паводле відавочцаў, на якіх спасылаецца агенцтва AFP, у будынкі трапілі па меншай меры 5 ракетаў.

У школе пабывалі ўцекачы зь іншых частак Сырыі. Параненыя былі як мінімум 30 чалавек. Паводле турэцкіх крыніцаў, удары былі нанесеныя расейскімі самалётамі.

Пра разбурэньне бальніцы ў горадзе Азаз раней на Твітэры паведаміла арганізацыя „Лекары бязь межаў”. Арганізацыя папярэджвае, што шпіталі ў Сырыі ўжо не зьяўляюцца бясьпечнымі месцамі.

З пачатку году мішэньню ўдараў з паветра сталі, як мінімум, 13 будынкаў сырыйскіх бальніцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт