ФРГ заплаціць за вяртаньне мігрантаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.02.2016 10:00
Нямеччына ўзгадніла з краінамі Магрыбу пагадненьне аб вяртаньні бежанцаў.
fdecomite/flickr.com
Урад ФРГ узгадніў з Альжырам, Марока й Тунісам пагадненьне аб вяртаньні ў гэтыя краіны бежанцаў, паведамляе «Bild» у чацьвер, 4 лютага.
Паводле інфармацыі нямецкай газэты, у абмен на прыём рэпатрыянтаў Нямеччына бярэ на сябе выдаткі на правядзеньне розных праграм, якія датычаць бежанцаў, што будуць вернутыя назад у свае краіны. У прыватнасьці, міністар па пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва й разьвіцьця ФРГ Герд Мюлер (Gerd Müller) вядзе перамовы з паўночнаафрыканскімі краінамі аб прадстаўленьні мільёнаў на праекты ў сфэры працаўладкаваньня й прафэсійнага навучаньня.
Учора нямецкі ўрад прыняў новыя строгія правілы па разьмяшчэньні бежанцаў у Германіі, згодна зь якімі, у прыватнасьці, Марока, Туніс і Альжыр прызнаныя бясьпечнымі краінамі. Гэта азначае, што за рэдкімі выключэньнямі мігранты з тых краін не атрымаюць права на прытулак у ФРГ, а іх заяўкі будуць разглядацца ў паскораным парадку на працягу трох тыдняў.
паводле dw/вс