Logo Polskiego Radia
Print

У Латвіі закрываецца апошні мясцовы рускамоўны канал

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2016 10:03
Рашэньне аб закрыцьці прынятае з-за яго нерэнтабельнасьці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Уладальнікі адзінага мясцовага рускамоўнага канала ў Латвіі ТВ5 прынялі рашэньне аб яго закрыцьці з-за нерэнтабельнасьці.

Як паведамляе ўладальнік ТВ5 — MTG TV Latvia, рынак рускамоўнага тэлевяшчаньня ў Латвіі вельмі насычаны, выдаткі на вытворчасьць мясцовага прадукту вельмі высокія.

Каналу даводзілася канкураваць з рэтрансьляванай з Расеі прадукцыяй, не атрымліваючы ніякай падтрымкі ад дзяржавы. Таму ТВ5 гадамі працаваў са стратамі, і з пачатку красавіка 2016 года спыніць вяшчаньне.

ТВ5 уваходзіць у пяцёрку самых папулярных каналаў сярод рускамоўнай аўдыторыі Латвіі, саступаючы месца рэтрансьляванай з Расеі прадукцыі (Першы канал, РТР, НТВ, РэнТВ).

ТВ5 зьяўляецца адзіным цалкам рускамоўным каналам мясцовай вытворчасьці. Пры гэтым асобныя рускамоўныя блёкі існуюць і на іншых каналах.

Латвійскія палітыкі ня раз казалі пра неабходнасьць разьвіваць мясцовае вяшчаньне на рускай мове ў якасьці процівагі не заўсёды якаснай інфармацыйнай прадукцыі, вырабленай у Расеі.

bbc.com/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт