Logo Polskiego Radia
Print

Польшча апынулася на 30-ым месцы ў рэйтынгу карупцыі TI

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.01.2016 11:21
У сваю чаргу Беларусь заняла 107-е месца.
Photo: Chris Potter/flickr.com/Commercial use allowed

Паўночная Карэя й Самалі занялі апошняе – 167- е месца ў рэйтынгу карупцыі. Арганізацыя „Transparency International” прэзэнтавала свой найноўшы даклад па гэтай справе ў Бэрліне.

Паводле дакумэнту, у мінулым годзе найменш карумпаванай краінай у сьвеце была Данія. На другім месцы апынулася Фінляндыя, на трэцім - Швэцыя.

Польшча заняла 30-е месца. Такім чынам у сёлетнім рэйтынгу „Transparency International” яна паднялася на пяць месцаў. Нагадаем, у папярэднім дакладзе краіна займала 35-е месца.

У сваю чаргу Беларусь заняла ў сёлетнім рэйтынгу 107-е месца (летась — 119-е), разам з Аргентынай, Рэспублікай Кот д’Івуар, Эквадорам і Тога.

Завяршаюць сьпіс Судан, Афганістан, Паўночная Карэя й Самалі.

Аўтары дакладу падкрэсьліваюць, што ў мінулым годзе ў сьвеце было больш краінаў, дзе маштаб карупцыі зьменшыўся.

„Transparency International” штогод прадстаўляе свой даклад аб карупцыі ў сьвеце. Ён рыхтуецца, між іншым, на падставе дадзеных Сусьветнага банку й Сусьветнага эканамічнага форуму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт