Logo Polskiego Radia
Print

Француская паліцыя прымяніла вадамёты супраць імігрантаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.01.2016 13:47
Уцекачы захапілі брытанскі паром падчас пратэстных акцый у францускім порце Кале.
Mic/flickr.com

Француская паліцыя затрымала дзясяткі мігрантаў, якія захапілі брытанскі паром падчас пратэстных акцый у францускім порце Кале на беразе праліву Ля-Манш.
Нелегалы правялі маштабную акцыю супраць плянаў мясцовых уладаў аб пераносе лягера бежанцаў. На ёй гучалі патрабаваньні палепшыць умовы ўтрыманьня ў дзеючым у партовым горадзе вось ужо некалькі гадоў лягеры для перасяленцаў.

Пасьля гэтага група з паўсотні мігрантаў пры падтрымцы натоўпу, якая заставалася на беразе, захапіла брытанскае судна. Праца порта на нейкі час была паралізаваная, а паромнае спалучэньне паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй прыпыненае. Паліцыі прыйшлося задзейнічаць вадамёты, каб вызваліць паром. Пры вызваленьні ніхто не пацярпеў.

Захопу папярэднічалі пастаянныя сутычкі на вуліцах горада мясцовых жыхароў з перасяленцамі. Апошнія жылі ў часовым шматтысячным лягеры на ўскраінах горада.

Мігранты выкарыстоўваюць Кале як перавалачную базу. Яны імкнуцца трапіць у Вялікабрытанію, дзе разьлічваюць атрымаць больш камфортныя ўмовы пражываньня, чым у Францыі.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт