У ЗША зачынілі пяць ганаровых консульстваў Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.01.2016 16:09
Паміж ЗША й Расеяй пачалася дыпляматычная вайна.
pixabay.com/Public Domain/CC0
У ЗША зачынілі пяць ганаровых консульстваў Расеі. Амэрыканскія ўлады назвалі гэта адказам на дзеяньні Масквы супраць сваіх дыпляматаў. МЗС Расеі выказала абурэньне крокам Вашынгтона й заявіла аб правакацыях супраць працаўнікоў расейскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў.
Амбасада Расеі атрымала ад уладаў ЗША афіцыйнае апавяшчэньне аб неабходнасьці зачыніць пяць з шасьці ганаровых расейскіх консульстваў, якія працавалі ў Каліфорніі, Мінэсоце, Фларыдзе й Пуэрта-Рыка. Усе ганаровыя консулы зьяўляюцца грамадзянамі ЗША. У іх адкліканы акрэдытацыі. Статус захаваў ганаровы консул у Каларада.
У сваю чаргу ў пасольстве ЗША ў Расеі заявілі, што ганаровыя консульствы былі зачыненыя ў адказ на «расейскае ўмяшаньне ў нашу дыпляматычную консульскую дзейнасьць у РФ». Акрамя закрыцьця амэрыканскага цэнтра ў Маскве сваю працу вымушаныя былі спыніць яго 28 філіялаў у рэгіёнах Расеі.
вс