У расейскіх ударах па Сырыі загінулі 3 тыс. чалавек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.01.2016 17:03
Сярод іх тысяча – гэта мірныя жыхары.
su-24mcommons.wikimedia.org/mil.ru
Колькасьць ахвяраў расейскіх удараў па Сырыі склала больш за 3 тысячы чалавек, сярод іх тысяча – гэта мірныя жыхары.
Пра гэткія дадзеныя паведамляе сырыйскія праваабарончая арганізацыя (The Syrian Observatory for Human Rights).
Расея праводзіць удары па пазыцыях ісламістаў у Сырыі з 30 верасьня. За гэты час былі забітыя больш за 2 тысячы ваенных і баевікоў, у тым ліку 893 джыхадыстаў Ісламскай дзяржавы. Колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва складае 1 015 чалавек, у тым ліку больш за 200 дзяцей.
Расея заяўляе, што яе ўдары накіраваны супраць Ісламскай дзяржавы. У сваю чаргу Захад абвінавачвае Маскву, што расейскія самалёты бамбяць таксама цэлі прадстаўнікоў сырыйскай апазыцыі, якая выступае супраць прэзыдэнта Башара аль Асада.
аз