Logo Polskiego Radia
Print

ЮНІСЭФ: дзеці пакутуюць ад вайны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.01.2016 17:23
Экспэрты: Адсутнасьць доступу да адукацыі паўплывае на іх лёс у будучыні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Больш за 109 мільёнаў дзяцей у сьвеце пражывае ў 22 краінах, ахопленых узброенымі канфліктамі, паведамляе ЮНІСЭФ.

Паводле фундацыi Аб’яднаных Нацыяў па дапамозе дзецям, чвэрць з гэтых дзяцей з-за вайны ня ходзяць у школу.

Найбольшая колькасьць дзяцей застаецца па-за сыстэмай адукацыі ў Паўднёвым Судане, дзе больш за палову зь іх ня ходзяць у школу. У Рэспубліцы Нігер гэта 47 працэнтаў, у Судане – 41%, а ў Афганістане – 40%.

Паводле ЮНІСЭФ, адсутнасьць адукацыі непазьбежна паўплывае на іх будучыню й будучыню грамадзтваў, у якіх яны жывуць.

У краінах, дзе адбываюцца ўзброеныя канфлікты, цяжка нават сабраць надзейныя дадзеныя. Таму афіцыйныя статыстыкі могуць не адлюстроўваць сапраўднага памеру праблем у адсутнасьці доступу дзяцей да адукацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт