Logo Polskiego Radia
Print

Жах у навагоднюю ноч

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.01.2016 11:46
Маладыя мужчыны, прадстаўнікі Паўночнай Афрыкі, нападалі на жанчын у Кёльне.

Немцы даведваюцца са спазьненьнем, што ў навагоднюю ноч імігранты нападалі на жанчын у Кёльне – чытаем у выданьні Rzeczpospolita. Інцыдэнт становіцца самай сур’ёзнай праверка для ўраду Ангелы Мэркель і яе іміграцыйнай палітыкі.

Гэта быў жах, – так апісваюць сытуацыю жанчыны, якія прыйшлі прывітаць Новы год на плошчу каля галоўнага вакзала ў Кёльне. На іх нападалі групы маладых мужчын, часта п’яных, лаяліся, зрывалі калготкі, а часам і трусы, забіралі мабільнікі, кашалькі, былі выпадкі зьбіцьця.

Афіцыйна паліцыя пацьвярджае, што нападаючымі на жанчыны былі ў пераважнай большасьці мусульмане, прадстаўнікі Паўночнай Афрыкі. Аднак улады робяць усё магчымае, каб не было асацыяцый з уцекачамі, якія мінулым годам масава хлынулі ў Нямеччыну. Цяжка нават дакладна сказаць, кім былі мужчыны, якія атакавалі жанчын. Паліцыя дапыталі траіх падазроных, але ніхто ня быў затрыманы. Паліцыя і нацыянальныя СМІ некалькі дзён не рэагавалі на падзеі ў Кёльне. Цяпер толькі пачынаюць казаць пра адказнасьць з боку ўраду Ангелы Мэркель і яго іміграцыйнай палітыкі. У сваю чаргу прадстаўнікі ўладаў крытыкуюць толькі працу паліцыі.

У паліцыю было ўнесена каля 100 заяў аб нападзеньні. Кім на самой справе былі вінаватыя? Ці гэта былі бежанцы? Адказы на гэтыя пытаньні цікавяць ня толькі немцаў.

Rzeczpospolita/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт