Улады КНДР пацьвердзілі правядзеньне ядзернага выпрабаваньня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.01.2016 11:43
Многія краіны, перш за ўсё Японія й Паўднёвая Карэя, выступілі з рэзкім асуджэньнем дзеяньняў Пхеньяна.
(stephan)/flickr.com
Улады КНДР пацьвердзілі правядзеньне ядзернага выпрабаваньня на тэрыторыі ваеннага палігона ў правінцыі Янгандо на поўначы краіны ля мяжы з КНР. Гэта ўжо чацьвёртае выпрабаваньне з 2005 года, калі Паўночная Карэя абвясьціла сябе ядзернай дзяржавай.
Пхеньян заявіў аб правядзеньні першага выпрабаваньня вадароднай бомбы, якое ў афіцыйных паведамленьнях КНДР называецца «абсалютна пасьпяховым». Многія краіны, перш за ўсё Японія й Паўднёвая Карэя, выступілі з рэзкім асуджэньнем дзеяньняў Пхеньяна.
Галава МАГАТЭ назваў выпрабаваньне вадароднай бомбы ў КНДР відавочным парушэньнем рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН і заклікаў Пхеньян выконваць іх.
вс