Лідары Нармандзкай чацьвёркі абмяркуюць менскі працэс у 2016 годзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.12.2015 10:52
Размова будзе праходзіць у тэлефонным рэжыме.
pixabay.com/CC0 Public Domain
У сераду, 30 сьнежня, лідары Ўкраіны, Расеі, Нямеччыны й Францыі ў так званым „нармандзкім фармаце” абмяркуюць выкананьне менскіх пагадненьняў і пэрспэктывы дыялёгу бакоў у 2016 годзе па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Як заявілі ў Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны, размова будзе праходзіць у тэлефонным рэжыме.
Украінскі прэзыдэнт Пётр Парашэнка заяўляе, што прарасейскія баевікі ўсё часьцей парушаюць рэжым спыненьня агню й ажыцьцяўляюць адкрытыя правакацыі. У той жа час данецкія сэпаратысты кажуць пра пагрозу адмовы Ўкраіны ад пралангацыі дзеяньня Комплексу мераў па выкананьні менскіх пагадненьняў на 2016 год.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк Вальтэр Штайнмаер заклікаў абодва бакі паважаць рэжым спыненьня агню, у прыватнасьці падчас калядных і навагодніх сьвятаў.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што менскі працэс будзе працягвацца і ў 2016 годзе, выказаўшы надзею, што ён будзе лепшым, чым цяперашні.
Дзеяньне менскіх дамоўленасьцяў заканчваецца 31 студзеня гэтага году. Чакаецца, што ў ходзе тэлефоннай размовы лідэры дзяржаваў так званага „нармандзкага фармату” (Украіна, Расея, Нямеччына, Францыя) гэты тэрмін афіцыйна падоўжаць на 2016 год.
svaboda.org/аз