Logo Polskiego Radia
Print

Няўдалы жарт прычынай трывогі ў Лос-Анджэлесе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.12.2015 12:15
Улады зачынілі больш за тысячу школ.
photo: pixabay.com/CC0

Хутчэй за ўсё няўдалы жарт стаў прычынай трывогі й закрыцьця школ у акрузе Лос-Анджэлес – паінфармавала нямецкае агенцтва DPA, спасылаючыся на прадстаўніка лякальных уладаў.

Трывога была абвешчаная ў аўторак раніцай пасьля таго як паступілі пагрозы аб правядзеньні бомбавай атакі. Пагрозы паступілі па электроннай пошце з кампутара ў Нямеччыне.

Улады вырашылі зачыніць усё, між іншым, больш за тысячу школ. Ва ўсе школы была высланая паліцыя, якая шукала выбуховыя прыстасаваньні.

Улады Нью-Ёрку паінфармавалі, што таксама атрымалі амаль ідэнтычныя пагрозы, але палічылі іх неверагоднымі й не загадалі зачыніць школы. Шэф нью-ёрскай паліцыі акрэсьліў рэакцыю ўлад у Лос-Анджэлесе перабольшанай і перасьцярог перад выкліканьнем панікі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт