Logo Polskiego Radia
Print

М. Саакашвілі пазбавяць грузінскага грамадзянства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2015 15:46
Былы прэзыдэнт Грузіі сёлета атрымаў украінскае грамадзянства й стаў губэрнатарам Адэскай вобласьці.
Red.Biał.PRdZ

Грузія распачала працэдуру пазбаўленьня грамадзянства Міхаіла Саакашвілі. Былы прэзыдэнт сёлета атрымаў украінскае грамадзянства й стаў губэрнатарам Адэскай вобласьці.

Грузінскае міністэрства юстыцыі паінфармавала, што атрымала пацьверджаньне гэтага факту. Згодна зь мясцовым заканадаўствам, кожны грамадзянін, які атрымае іншае грамадзянства, аўтаматычна пазбаўляецца грузінскага. Патрэбны быў толькі дакумэнт, які пацьвярджаў новы юрыдычны стан. Таму толькі цяпер распачатая адпаведная працэдура.

Саакашвілі выехаў з Грузіі ў лістападзе 2013 году. У мінулымі годзе ў дачыненьні да яго быў выдадзены ордэн на арышт у сувязі зь некалькімі абвінавачаньнямі, між іншым, крадзяжом 5 млн даляраў з публічных сродкаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт