Logo Polskiego Radia
Print

Кітай адракаецца ад палітыкі аднаго дзіцяці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2015 15:44
Улады ў Пэкіне зразумелі, што яна спрыяе старэньню грамадзтва.
flickr.com

Кітай адмаўляецца ад палітыкі аднаго дзіцяці на карысьць палітыкі дваіх дзяцей. Нагадваем, улады ў Пэкіне кантралявалі колькасьць дзяцей у кітайскіх сем’ях.

Большая колькасьць нашчадкаў была зьвязаная з адміністрацыйнымі цяжкасьцямі й дадатковымі зборамі для бацькоў.

Камуністычная партыя Кітая падчас чатырохдзённага зьезду вырашыла памяняць сямейную палітыку. Цяпер сужонства можа завесьці дваіх дзяцей безь якіх-небудзь адміністрацыйных перашкод.

Правілы па абмежаваньні росту насельніцтва Кітая былі ўведзеныя ў 1977 годзе. Паводле ўладаў, дзякуючы ім, нарадзілася на каля 400 мільёнаў кітайскіх дзяцей менш.

Аднак цяпер улады ў Пэкіне зразумелі, што палітыка аднаго дзіцяці спрыяе старэньню грамадзтва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт