Logo Polskiego Radia
Print

Магутны выбух прагрымеў у цэнтры Кабула

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2015 11:19
Тэракт быў накіраваны супраць канвоя замежных вайскоўцаў.
www.flickr.com

Магутны выбух прагрымеў у цэнтры афганскай сталіцы Кабуле.
Тэракт быў накіраваны супраць канвоя замежных вайскоўцаў. Адказнасьць за выбух узяў радыкальны ісламісцкі рух «Талібан». На дадзены момант праваахоўныя органы не паведамілі пра колькасьць ахвяраў.
Раней у жніўні замінаваны аўтамабіль выбухнуў у Кабуле: 15 чалавек загінулі, дзясяткі атрымалі раненьні.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт