Logo Polskiego Radia
Print

Сьмерць на шляху да «бясьпечнага жыцьця»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2015 16:03
Малады імігрант з Афрыкі загінуў, спрабуючы прарвацца праз тунэль пад каналам Ла-Манш у Вялікабрытанію.
View of the English Channel from Hardelot, France
View of the English Channel from Hardelot, France www.flickr.com

Трагедыя здарылася недалёка ад Кале.

Паводле папярэдняй інфармацыі прэфэктуры ў Аррас, няпоўнагадовы хлопец папаў пад цягнік, які перавозіў грузавыя машыны з Францыі на ўзьбярэжжа Вялікабрытаніі.

Ахвяра, ва ўзросьце ад пятнаццаці да сямнаццаці гадоў, паходзіць з Судана або Эрытрэі. Цела знайшоў супрацоўнік аховы.

За апошні дзень імігранты спрабавалі прарвацца ў Вялікабрытанію 700 раз. Раніцою былі прыпыненыя грузавыя перавозкі, таму што група шасьцідзесяці чалавек падышла ў небясьпечную блізкасьць да рэек.

З 26 чэрвеня гэтага года ў гэтым раёне страцілі жыцьцё адзінаццаць імігрантаў. Каля ўваходу ў тунэль былі пабудаваныя спэцыяльныя бар’еры і павялічылася колькасьць ахоўнікаў. У лягеры ў Кале разьмясьціліся каля трох тысяч імігрантаў, якія хочуць трапіць на ангельскі бераг.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт