Папа рымскі заклікае да міру ў сьвеце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.09.2015 16:17
                    
                                 
                
                
                    Заклік прымеркаваны да 70-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны на Далёкім Усходзе. 
                
                
                    
                         fot. PAP/EPA/Ettore Ferrari
fot. PAP/EPA/Ettore Ferrari
                     
                
                
                
               
                
                          „Ніколі больш вайны”, - заклікаў Папа рымскі Францішак, навязваючы да 70-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны на Далёкім Усходзе.
Пантыфік выказаў шкадаваньне, што пасьля столькіх гадоў у сьвеце надалей працягваюцца крывавыя канфлікты.
„Я паўтараю гарачую малітву аб тым, каб сьвет не адчуваў больш страху й жудасных пакутаў, зьвязаных з падобнымі трагедыямі”, - сказаў Папа Францішак.
„Заклік: „Ніколі больш вайны!” - зьяўляецца пастаянным жаданьнем народаў, асабліва тых, якія зьяўляюцца ахвярамі шматлікіх бягучых крывавых канфліктаў”, - сказаў Сьвяты айцец, згадваючы пра перасьлед меншасьцяў, перасьлед хрысьціян і вар'яцтва зьнішчэньня.
Папа рымскі назваў вінаватых у гэтай сытуацыі. Паводле яго, гэта тыя, хто вырабляе й гандлюе зброяй, афарбаванай крывёй нявінных ахвяр.
аз