Тэрарысты ІД уводзяць у абарачэньне ўласную валюту
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
31.08.2015 16:37
Залаты дынар будзе распаўсюджвацца ў выглядзе залатых, срэбных і медных манэт рознага наміналу.
foto: wikipedia
Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) абвясьціла аб увядзеньні на захопленай тэрыторыі ўласнай валюты - залатога дынара.
Увядзеньне ў абарачэньне дынара рыхтуецца ў пачатку верасьня. Новая валюта будзе распаўсюджвацца ў выглядзе залатых, срэбных і медных манэт рознага наміналу.
Паведамляецца, што ў ірацкім Масуле, які знаходзіцца пад кантролем баявікоў, у мінулыя выходныя з усіх абменных пунктаў пачалі зьбіраць даляры ЗША.
Баевікі ІД заяўляюць, што сёньня спажыўцы карыстаюцца нічога ня вартай паперкай, якую ЗША навязалі ўсяму сьвету. У параўнаньні з папяровымі грашыма залаты дынар "ніколі ня страціць вартасьці".
Дынары будуць выкарыстоўвацца толькі на захопленай "Ісламскай дзяржавай" тэрыторыі Сырыі і Іраку. Кошт залатога дынара, выбітага з 21-каратнага золата вагой 4,25 грама, эквівалентная $139.
эб