Сем краін падтрымалі ідэю трыбуналу над камунізмам
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
24.08.2015 16:24
Сем краін падтрымалі ідэю аб стварэньні міжнароднага суду для расьсьледаваньня «злачынстваў камунізму».
polskalokalna.pl
Сем краін падтрымалі выказаную кіраўніком Мінюсту Эстоніі ідэю аб стварэньні міжнароднага суду для расьсьледаваньня «злачынстваў камунізму».
Міністар юстыцыі Эстоніі Ўрмас Рэйнсалу ў суботу выступіў з прапановай заснаваць суд, які меў бы статус міждзяржаўнага органа, для расьсьледаваньня злачынстваў камуністычнага рэжыму, адзначыўшы, што іх варта расьсьледаваць гэтак жа, як расьсьледуюцца злачынствы нацызму.
Эўрапейскі Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму ў нядзелю адзначалі ў Эстоніі. Прадстаўнікі мінюстаў Эстоніі, Латвіі, Летувы, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыны і Грузіі выступілі з сумеснай заявай аб неабходнасьці расьсьледаваць «злачынствы камунізму» і стварэньня для гэтага спэцыяльнага міжнароднага суду. Для абмеркаваньня гэтага пытаньня вырашана сабраць групу экспэртаў.
ria.ru