Logo Polskiego Radia
Print

Расея паставіць Ірану комплексы С-300 сёлета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.08.2015 16:42
Кантракт на пастаўку комплексаў быў заключаны ў 2007 годзе.
wikipedia.com/Vitaly V. Kuzmin

Расея паставіць Ірану комплексы С-300 у гэтым годзе. Колькасьць комплексаў пазначана ў раней заключаным кантракце й зьменаў не плянуецца - заявіў высокапастаўлены ананімны чыноўнік у МЗС РФ.

„Колькі было ў кантракце, столькі й будзе”, - дадаў ён, адказваючы на пытаньне, ці сапраўды Расея паставіць Ірану чатыры дывізіёны С-300 замест трох.

Як раней паведамілі ў Мінабароны Ірана, Тэгеран можа атрымаць ад Расеі чатыры дывізіёны мадэрнізаваных С-300 замест трох, як было ў старым кантракце.

Расея й Іран заключылі ў 2007 годзе кантракт на пастаўку комплексаў С-300. Пасьля прыняцьця Радай бясьпекі ААН рэзалюцыі, якая прадугледжвала ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Ірана, выкананьне кантракту было прыпынена.

У адказ Іран падаў у Міжнародны арбітражны суд пазоў у дачыненьні да РФ. Бакі вядуць перамовы аб адкліканьні гэтага пазову.

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў у красавіку гэтага году ўказ, які здымае забарону на пастаўку комплексаў С-300 у Іран.

ria.ru/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт