Logo Polskiego Radia
Print

Кыргыстан далучыўся да Эўразійскага эканамічнага зьвязу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2015 11:42
Уступаючы ў зьвяз Кыргыстан на пераходны час захаваў нацыянальныя падатковыя стаўкі на больш як 160 імпартаваных тавараў.

Зь сёньняшняга дня Кыргыстан зьяўляецца паўнапраўным чальцом Эўразійскага эканамічнага зьвязу. Такім чынам да арганізацыі належыць 5 постсавецкіх рэспублік: Расея, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан і Армэнія.

Уступаючы ў зьвяз Кыргыстан на пераходны час захаваў нацыянальныя падатковыя стаўкі на больш як 160 імпартаваных тавараў. Гэта найперш матэрыялы для вытворчасьці тэхнікі, кармы для рыбаў, гербіцыды й камбайны для збору буракоў.

ЭАЭЗ быў пакліканы ў траўні 2014 году на базе існуючага Мытнага зьвязу Расеі, Беларусі й Казахстану. Ён прадугледжвае свабоднае перамяшчэньне капіталу, рабочай сілы, тавараў і паслуг. Пра Эўразійскі зьвяз кажуць як пра альтэрнатыву для ЭЗ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт