Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан і Парыж змагаюцца з праблемай мігрантаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.08.2015 09:13
Вялікабрытанія і Францыя падкрэсьліваюць, што праблема міграцыі патрабуе агульнага падыходу краін ЭЗ.

Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі і Францыі заявілі, што праблема міграцыі патрабуе агульнага падыходу краін-сябраў ЭЗ. Абодва бакі ўзмацняюць ахову тунэлю пад каналам Ля-Манш, празь які мігранты нелегальна спрабуюць патрапіць з Францыі ў Англію.


У францускім Кале некалькі тысяч мігрантаў скардзяцца на ўмовы ўтрыманьня ў лягерах і рэгулярна спрабуюць прабіцца ў Вялікабрытанію, бо вераць, што там чакае іх лепшае жыцьцё. Апошняя такая спроба была зьдзейсьненая сёньня ўначы.

З праблемаю навалы мігрантаў змагаюцца ўлады ў Італіі, Грэцыі і іншых краінаў. Яны пратрабуюць сыстэмных рашэньняў ад ЭЗ, аднак да згоды паміж краінамі эўрасупольнасьці ў гэтым пытаньні вельмі далёка.

На прыклад, швэдзкі міністар юстыцыі і іміграцыі Морган Ёхансан заявіў у інтэрвію, што «магчымасьць атрымаць статус уцекача гэта - адно з правоў чалавека і не зьяўляецца чымсьці нелегальным». «Эўропа павінна знайсьці цывілізаваны спосаб вырашэньня гэтай праблемы», - мяркуе ён.

У сувязі са спробамі мігрантаў нелегальна скарыстацца тунэлем пад Ля-Маншам, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран адправіў у Кале групу ахоўнікаў, дадатковыя камэры, рэфлектары і цеплавыя прыборы начнога бачаньня.

Даўжыня тунэлю пад каналам Ля-Манш складае 50 кілямэтраў, па ім курсуюць пасажырскія і таварныя цягнікі, а таксама грузавыя аўтамабілі. Мігранты ноччу пранікаюць у тунэль і спрабуюць заскочыць у грузавікі і вагоны падчас руху. З пачатку чэрвеня там загінулі 9 чалавек.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт