Курдзкія сэпаратысты заявілі аб спыненьні міру з Анкарой
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        25.07.2015 14:44
                    
                                 
                
                
                    Пасьля інтэнсіўных авіяўдараў турэцкай арміі Працоўная партыя Курдыстану прыпыняе перамір'е. 
                
                
                    
                         Flaga Partii Pracujących Kurdystanu
Flaga Partii Pracujących Kurdystanu
                     
                
                
                
               
                
                         
Забароненая ў Турцыі Працоўная партыя Курдыстану заявіла, што перамір'е з Анкарой "страціла значэньне" пасьля таго, як турэцкія ВПС нанесьлі авіяўдары па пазыцыях баевікоў у Паўночным Іраку, перадае агенцтва Reuters. 
У суботу ўрад Турцыі пацьвердзіў нанясеньне авіяўдараў турэцкімі ВПС па пазыцыях баевікоў забароненай у краіне Працоўнай партыі Курдыстану ў Паўночным Іраку. 
Раней турэцкія СМІ паведамлялі, што турэцкія зьнішчальнікі F-16 позна ўвечары ў пятніцу атакавалі пазыцыі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" ў Сырыі і на поўначы Іраку.
Узброены канфлікт паміж урадам Турцыі і курдзкімі сэпаратыстамі працягваўся з 1984 году і завяршыўся спыненьнем агню толькі ў 2013 г.
эб