Сэпаратысты капаюцца ў багажы пасажыраў малазійскага боінга
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        17.07.2015 15:00
                    
                                 
                
                
                    У гадавіну трагедыі ў сеціве апублікаваны шакуючы фільм.
                
                
                    
                         Wikimedia Commons/CC-BY-SA-3.0/Geordie Bosanko and Cmglee, translated by Lystopad
 Wikimedia Commons/CC-BY-SA-3.0/Geordie Bosanko and Cmglee, translated by Lystopad
                     
                
                
                
               
                
                         Аўстралійскі тыднёвік апублікаваў у сеціве фільм, на якім на месцы катастрофы малазійскага боінга бачныя расейскія сэпаратысты. З размоваў зразумела, што яны былі ўпэўненыя, што зьбілі ўкраінскі зьнішчальнік. Сёньня мінае гадавіна трагедыі.
Газэта «Daily Telegraph» піша, што журналісты пасьля 12-месячных пошукаў натрапілі на фільм, які зьнялі сэпаратысты. На ім бачна, што калі сэпаратысты зразумелі, што самалёт быў пасажырскім, пачалі капацца ў багажы пасажыраў, шукаючы дакумэнты, кампутары й тэлефоны.
Мужчына, які кіраваў групай, у тэлефоннай размове з начальствам інфармуе, што зьбіты пасажырскі самалёт. Яму загадваюць ізаляваць тэрыторыю ад навакольных жыхароў. Баевікі размаўляюць па расейску і ўкраінску. Паводле аўстрыйскіх журналістаў, з фільма вынікае, што сэпаратысты падлягаюць уладам самазванайДанецкай Народнай Рэспублікі.
Прэм’ер Аўстраліі назваў відэазапіс агідным.
Боінг 777 малазійскіх авіяліній ляцеў з Амстэрдама ў Куала Лумпур і быў зьбіты над тэрыторыяй Украіны. Загінула 298 чалавек. Украінскія ўлады й заходнія краіны абвінавачваюць у зьбіцьці самалёта прарасейскіх сэпаратыстаў.
ав