Logo Polskiego Radia
Print

ЗША: Джахар Царнаеў перапрасіў за тэрарыстычны акт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2015 13:00
Падчас агалошваньня прысуду ён перапрасіў за зьдзейсьнены акт.

Джахар Царнаеў перапрасіў за бомбавую атаку на мэце бостанскага маратону ў красавіку 2003 году. У мінулым месяцы суд прысяжных прыгаварыў Царнаева да кары сьмерці. Учора фэдэральны суд выдаў фармальны прысуд у гэтай справе.

Джахар Царнаеў, які цягам усяго працэсу маўчаў, нечакана пачаў гаварыць. “Я перапрашаю за тое, што забраў жыцьці, за цярпеньні й зьнішчэньні, якія я выклікаў”, - казаў асуджаны. Пасьля ён прызнаўся да ўдзелу ў замаху, у якім загінула 3 асобы, а параненыя 260. У сваёй прамове Царнаеў спасылаўся на Алаха й прасіў прабачэньня.

Фэдэральны суд выдаў Царнаеву 6 сьмяротных пакараньняў, 20 пажыцьцёвых тэрмінаў і 4 турэмных зьняволеньняў ад 7 да 25 гадоў. Гэта аднак не азначае, што ў бліжэйшым часе будзе выкананая экзэкуцыя. Апэляцыі, якія плянуюць складаць абаронцы Царнаева, будуць разглядацца гадамі, як не дзесяцігодзьдзямі.

Просьба аб прабачэньні не магла мець уплыву на ўчарашні прыгавор. Аднак можа яна адыграць ролю ў апэляцыйных працэсах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт