Паўднёвая Карэя: расьце колькасьць ахвяраў віруса MERS
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.06.2015 11:07
Міністэрства аховы здароўя Паўднёвай Карэі паведамляе пра новыя выпадкі захворваньня.
fot. sxc.hu/public domain
Колькасьць ахвяраў Блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (Middle East Respiratory Syndrome, MERS) у Паўднёвай Карэі ў нядзелю ўзрасла да 15 чалавек. Пра гэта паведамляе Франс-прэс, спасылаючыся ня мясцовыя ўлады краіны.
Апошнім загінулым ад MERS стаў 62-гадовы мужчына, які памёр у паўднёвым горадзе Пусан.
Яму дыягназавалі захворваньне 7 чэрвеня, пасьля заражэньня ў мэдычным цэнтры „Самсунг” у Сэўле. Усяго ў гэтым шпіталі на MERS захварэлі каля 70 чалавек.
У нядзелю міністэрства аховы здароўя Паўднёвай Карэі таксама паведаміла аб сямі новых выпадках захворваньня, а агульная іх колькасьць дасягнула 145 чалавек.
svaboda.org/аз