Logo Polskiego Radia
Print

Эўравізія 2015: Перамагла Швэцыя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.05.2015 09:46
Польская песьня набрала 10 балаў і заняла 23 месца. За Моніку Кушыньскую прагаласавалі Францыя, Ірландыя, Вялікабрытанія ды Італія.

Måns
Måns Zelmerlöw ze Szwecji wykonał utwór "Heroes"Foto: EPA/GEORG HOCHMUTH

Польская песьня заняла 23 месца. За Моніку Кушыньскую прагаласавалі Францыя, Ірландыя, Вялікабрытанія ды Італія, у якіх пражывае вялікая польская заробкавая міграцыя.

У фінале 60 конкурсу Эўравізіі прагучалі 27 песень. Спачатку перамагала Расея. Аднак найлепшай эўрапейскай песьняй 2015 году аказалася "Heroes" швэдзкага музыканта Манса Зэльмэрлова.

І так, першае месца заняла Швэцыя, другое - Расея і трэцяе - Італія.

Гэта ўжо шостая перамога Швэцыі на Эўравізіі. Толькі ў Ірландыі на адну перамогу больш.

Беларускі дуэт Юзары і Маймуна заняў 12-е месца ў першым паўфінале, набраўшы 39 балаў. Выканаўцы атрымалі балы ад шасьці краін: Грузіі - 12 (тут галасавала толькі журы), Малдовы - 8, Армэніі - 7, Расеі - 6, Грэцыі і Даніі - па 3.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт