Logo Polskiego Radia
Print

Расея: Дума ня зоймецца забойствам Нямцова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2015 13:30
З заявай праверыць ход сьледзтва выступіў адзін з дэпутатаў.
Zdjęcie ilustracyjne  fb.comZdjęcie ilustracyjne fb.com

Расейскія дэпутаты ня створаць камісію ў справе забойства Барыса Нямцова. Не было нават галасаваньня ў гэтай справе. З заявай па гэтай справе выступіў дэпутат “Справядлівай Расеі” Дзьмітры Гудкоў.

Расейскі палітык хацеў, каб дэпутаты праверылі, як вядзецца сьледзтва ў справе сьмерці лідара апазыцыі. У адказ ён пачуў, што Дума ня будзе ўмешвацца ў крымінальныя справы. Тым часам у колах расейскай апазыцыі пануе перакананьне, што за забойства Барыса Нямцова адказваюць прыхільнікі ўлады.

На мінулым тыдні Сьледчы камітэт памяняў кіраўніка групы, якая займаецца сьледзтвам. Незалежныя камэнтатары цьвердзяць, што гэта можа пашкодзіць сьледзтву. Адсунуты ад справы сьледчы Ігар Красноў ня раз знайшоў забойцаў у громкіх справах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт