Logo Polskiego Radia
Print

Інданэзія не адменіць сьмяротнае пакараньне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2015 17:00
За кантрабанду наркотыкаў там пагражае найвышэйшая мера пакараньня.

/

Нягледзячы на міжнародную крытыку прэзыдэнт Інданэзіі не плянуе мяняць законы, якія дазваляюць пакараць сьмерцю за кантрабанду або захоўваньне наркотыкаў. Больш за тое, Джока Відода пераконвае, што сьмяротнае пакараньне аказвае станоўчы ўплыў на крымінагенную абстаноўку ў краіне.

Паводле прэзыдэнта, такія рашэньні зьяўляюцца часткай прававой сыстэмы Інданэзіі, а роля прэзыдэнта - абарона ажыцьцяўленьня права. Джока Відода выказаў спадзяваньне, што ўлады іншых краінаў гэта таксама зразумеюць.

Нагадаем, міжнародная грамадзкая думка жорстка крытыкуе Інданэзію за апошнія выпадкі прымяньненьня сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да грамадзянаў Бразыліі, Аўстраліі й Нігерыі, прызнаных вінаватымі ў кантрабандзе наркотыкаў.

Нягледзячы на міжнародныя пратэсты, улады краіны не адмовіліся ад выкананьня гэтых прысудаў.

Менавіта таму Аўстралія адклікала свайго амбасадара з Джакарты. У сваю чаргу Арганізацыя Аб'яднаных Нацый папярэдзіла Інданэзію, што ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права сьмяротнае пакараньне павінна прымяняцца толькі за самыя цяжкія злачынствы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт