У брытанскага прынца Ўільяма нарадзілася дачка
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        02.05.2015 14:44
                    
                                 
                
                
                    У насьледнага брытанскага прынца Ўільяма і яго жонкі герцагіні кембрыджскай Кэтрын нарадзілася дачка. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
У насьледнага брытанскага прынца Ўільяма і яго жонкі герцагіні кембрыджскай Кэтрын нарадзілася дачка. Пра гэта паведаміла ў сваім Twitter афіцыйная рэзідэнцыя пары - Кенсінгтонскі палац.
Дзяўчынка вагай у 3,7 кілаграма зьявілася на сьвет раніцай 2 траўня ў шпіталі Сьвятой Марыі ў Лёндане, куды Кейт прывезьлі каля шостай раніцы па мясцовым часе. У палацы адзначылі, што бацька прысутнічаў пры родах.
Гэта другое дзіця герцага і герцагіні. Першынец Уільяма і Кейт, прынц Джордж, зьявіўся на сьвет у 2013 годзе. Дзяўчынка будзе насіць тытул прынцэсы кембрыджскай і зойме чацьвёртае месца ў чарзе на брытанскі трон пасьля дзеда, бацькі і брата. 
Тэрмін родаў у жонкі прынца Ўільяма скончыўся яшчэ ў чацьвер, 23 красавіка. Як паведамляла выданьне The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе, лекары разглядалі варыянт стымуляцыі родаў. 
эб/lenta.ru