Logo Polskiego Radia
Print

Гілары Клінтан пазмагаецца за Белы дом

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2015 12:00
У тэорыі пазыцыя Клінтан, былой кіраўнічкі дыпляматыі й першай дамы, ня можа быць лепшай.
Foto: presstv.ir

Гілары Клінтан заявіла ў нядзелю, што яна гатовая “разьбіць найвышэйшую й наймацнейшую шкляную столь” у кар’еры й пазмагацца за Белы дом. Змаганьне за дэмакратычную намінацыю будзе прасьцейшым чым у 2008 годзе, але перамога не абавязкова – пішуць амэрыканскія СМІ.

У тэорыі пазыцыя Клінтан, былой кіраўнічкі дыпляматыі й першай дамы, ня можа быць лепшай, камэнтуе брытанскі “Independent”. “Яна вядомая, у чым ёй могуць пазаздросьціць многія, мае кваліфікацыі, фінансавы капітал і армію сапраўдных фанаў, якія чакаюць, што яна адкажа на гістарычны выклік выбару першага амэрыканскага прэзыдэнта жанчыны,” - дадае выданьне.

Аднак у практыцы гэта можа быць ня так лёгка. Амэрыканская палітыка ня зносіць адсутнасьці выбару. А вельмі моцнага кандыдата, якім калісьці быў Барак Абама, пакуль ня бачна. Усё ж у выбарчай гонцы паявяцца іншыя кандыдаты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт