Мошчы Яна Паўла ІІ у Чэхіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.04.2015 17:15
Кроў і валасы Папы рымскага вітаў сабор Сьвятога духа ў чэшскім горадзе Градзец Кралове.
Сёньня сабор Сьвятога духа ў чэшскім горадзе Градзец Кралове прыняў мошчы Яна Паўла ІІ. Цырымонія прымеркаваная да 10-й гадавіны з дня сьмерці Папы рымскага.
Рэліквярый у выглядзе дараносіцы з крывёю й валасамі Яна Паўла ІІ рыхтаваўся год. Аўтарам зьяўляецца мастак Павал Сылітр.
Гэта не выпадкова, што мошчы Яна Паўла ІІ будуць знаходзіцца ў саборы ў гэтым горадзе. Генэральны вікарый сабора Ёзэф Соха ўзгадаў візыт польскага Папы ў 1997 годзе й яго добрыя адносіны зь мясцовым біскупам.
У цырымоніі прынялі ўдзел усе сьвятары дыяцэзіі Градзец Кралове, у тым ліку, тыя, хто былі таемна рукапаложаныя ў камуністычныя часы кардыналам Каралем Вайтылам у Кракаве.
яс