Logo Polskiego Radia
Print

33 чалавекі загінулі ў выніку катастрофы парома ў М’янме

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2015 15:19
Ужо цяпер вядома, што плавучая адзінка была перагружаная.

Найменш 33 чалавекі загінулі ў выніку катастрофы парома ў М’янме. Ужо цяпер вядома, што плавучая адзінка была перагружаная.

Сьмяротныя ахвяры – гэта галоўным чынам жанчыны ды адзін будыйскі манах. Трагедыя здарылася на заходнім узьбярэжжы краіны. Паром накіроўваўся з порта Кяоклю ў горад Сітуэ. Прайшоўшы 80 кілямэтраў, судна пачало тануць. Паводле дакумэнтаў, на пароме знаходзіліся 214 чалавек, аднак гаворыцца, што на судне былі 300 пасажыраў. 169 чалавекам удалося выратавацца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт