Эўразона малапрываблівая для Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.02.2015 16:34
                    
                                 
                
                
                    Паводле старшыні НБП, палякі не зьяўляюцца прыхільнікамі сяброўства ў эўразоне.
                
                
                    
                         Photo: Governor of the national bank, Marek Belka. Photo: PAP/Radek Pietruszka
Photo: Governor of the national bank, Marek Belka. Photo: PAP/Radek Pietruszka
                     
                
                
                
               
                
                         
 
Photo: PAP/Radek Pietruszka
  Эўразона пакуль малапрываблівая для Польшчы, лічыць старшыня НБП. Паводле Марэка Бэлькі, які прыняў удзел у канфэрэнцыі ў Брусэлі, на дадзены момант сытуацыя ў эўразоне ненайлепшая.
Старшыня Нацыянальнага банку Польшчы ўдзельнічаў у дэбатах на тэму пашырэньня эўразоны й эўрапейскага эканамічнага кіраваньня.
Марэк Бэлька заявіў, што асноўнай прычынай адтэрміноўкі ўступленьня Польшчы ў эўразону зьяўляецца ня толькі недастатковая падрыхтоўка краіны, але цяжкасьці, зь якімі цяпер зона змагаецца.
Старшыня НБП адзначыў, што цяпер палякі не зьяўляюцца асаблівымі прыхільнікамі сяброўства ў эўразоне. Акрамя таго падчас эканамічнага крызысу польская валюта абараніла краіну ад эканамічных праблемаў.
аз