Пачынаецца Мюнхенская канфэрэнцыя па бясьпецы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
06.02.2015 14:29
Украіна ня будзе адзінай тэмай размоваў у Мюнхене. Яшчэ будзе абмяркоўвацца сытуацыя на Блізкім Усходзе.
У Мюнхене пачынаецца (а 17.00 бел. часу) штогадовая канфэрэнцыя па бясьпецы. На яе прыбылі 20 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама міністры замежных спраў і абароны ад амаль 60 краін. Адным з асноўных пытаньняў стане сытуацыя ва Ўкраіне.
Канфэрэнцыя па бясьпецы сёлета супадае ня толькі з новай хваляй наступу, распачатага сэпаратыстамі ва Ўкраіне, але і з павышанай дыпляматычнай актыўнасьцю Нямеччыны ды Францыі. Лідары гэтых краін вядуць перамовы аб новым мірным пляне для Ўкраіны з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Старшыня Канфэрэнцыі па бясьпецы Вольфганг Ішынгер сказаў сёньня раніцай прэсе, што місія Ангелы Мэркель і Франсуа Алянда можа быць апошняй спробай рэалізацыі Менскіх пагадненьняў.
Украіна ня будзе адзінай тэмай размоваў у Мюнхене. Падчас канфэрэнцыі будзе абмяркоўвацца сытуацыя на Блізкім Усходзе, а таксама іранская ядзерная праграма.
эб