Эўропа павялічыць пастаўкі газу ва Ўкраіну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        24.01.2015 11:30
                    
                                 
                
                
                    Гаворка ідзе пра 40 млн кубамэтраў газу ў дзень замест цяперашніх 31,5 млн.
                
                
                    
                         facebook
facebook
                     
                
                
                
               
                
                          Украіна зможа імпартаваць з Эўразьвязу да 40 млн кубамэтраў газу ў дзень замест цяперашніх 31,5 млн, гаворыцца ў паведамленьні Эўракамісіі.
У „Нафтагазе” мяркуюць, што пастаўкі эўрапейскага газу ўжо ў гэтым годзе змогуць забясьпечыць 60% патрэб краіны ў імпарце "блакітнага паліва".
Як паведаміў у чацьвер кіраўнік „Нафтагаза” Андрэй Колабаў у інтэрвію агенцтву Reuters, ужо ў гэтым годзе Ўкраіна зможа давесьці тэхнічную магчымасьць прапампоўкі газу з Эўропы да 90% патрэбы краіны.
Паводле яго, за некалькі гадоў Кіеў можа скараціць долю закупкі раейскага прыроднага газу, і ён будзе складаць толькі да адной траціны ўсяго ўкраінскага газавага імпарту.
„Эўрапейскі рынак вельмі моцна зьмяніўся. Спробы манапалізаваць рынкі больш не працуюць”, - сказаў ён.
Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што ў бліжэйшы час плянуецца дасягнуць пагадненьня са Славаччынай па транспарціроўцы 100 млрд кубамэтраў газу ў год.
У 2014 годзе Ўкраіна атрымала з краін ЭЗ каля 5 млрд кубамэтраў газу.
Але экспэрты галіны па-рознаму ацэньваюць такую магчымасьць.
nn.by/аз