Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя ня выйдзе з Эўразоны

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2015 13:05
Нават прыход да ўлады радыкальных левых не прывядзе да прадказанага крытыкамі Эўразьвязу апакаліпсісу.
 foto: forbes.pl

Грэцыя не зьбіраецца выходзіць з Эўразоны – піша польская газэта Rzeczpospolita. У надыходзячых парлямэнцкіх выбарах павінна перамагчы кааліцыя радыкальных левых СІРЫЗА. Яе лідары неаднаразова заяўлялі, што каб захаваць працоўныя месцы й не скарачаць заробкі, яны выведуць Грэцыю з Эўразоны. Аднак цяпер лідар левых мяняе сваю рыторыку.

Алексіс Ціпрас заявіў, што Грэцыя напэўна застанецца ў зоне эўра. Ён ведае, што калі Грэцыя адмовіцца ад эўрапейскай валюты, фінансавыя ўстановы ЭЗ перастануць даваць Афінам грошы. Пачынаючы з 2009 году Грэцыя атрымала ад Эўразьвязу 240 мільярдаў эўра крэдытаў.

Аднак праз пару гадоў верагоднасьць выхаду Грэцыі з Эўразоны ўзрасьце - праказваюць фінансавыя аналітыкі. Эканамічнае становішча Грэцыі паправіцца, ёй зноў пачнуць пазычаць грошы іншыя краіны. Залежнасьць Афінаў ад эўразьвязаўскіх крэдытаў зьменшыцца, а вось крыўда на Брусэль застанецца. Таму праз 2 гады рызыка выхаду Грэцыі з Эўразоны перавысіць 50% - піша Rzeczpospolita.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт