Расея ня хоча беларускай солі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.01.2015 10:09
                    
                                 
                
                
                    У якасьці прычыны абмежаваньня называецца тое, што прадукцыя быццам бы не адпавядае стандартам якасьці.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Расейская санітарная служба рэкамэндавала гандлёвым сеткам зьняць з продажу соль, што вырабляецца ва Ўкраіне й Беларусі. Рэкамэндацыі былі накіраваныя ў расейскія рэгіёны, хоць на дадзены момант няма ніякай афіцыйнай цэнтральнай забароны.
"Коммерсантъ" паведаміў, што беларуская і ўкраінская соль займае 56 адсоткаў расейскага рынку. У якасьці прычыны абмежаваньня называецца тое, што прадукцыя быццам бы не адпавядае стандартам якасьці. Прадстаўнік адной з украінскай кампаній сьцьвярджае, што Расспажыўнагляд прымае рашэньне, карыснае для расейскіх вытворцаў, бо вытворчыя магутнасьці расейскіх кампаній выкарыстоўваюцца ў невялікай частцы.
яс