Абедзьве Карэі зрабілі крок насустрач
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        03.01.2015 12:27
                    
                                 
                
                
                    Паміж Сэулам і Пхэньянам узнавіліся размовы наконт аднаўленьня дыялёгу.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Паўднёвая Карэя ў чарговы раз заклікала камуністычную Поўнач да аднаўленьня перамоваў і дэкляруе гнуткасьць у справе іх фармату.
У сваю чаргу лідар камуністычнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў падчас навагодняй прамовы, што бачыць магчымасьць вяртаньня да прамых перамоваў з Поўднем, нават на самым высокім узроўні. Сэул станоўча зрэагаваў на гэтую дэклярацыю, дадаўшы, што не абмяжоўвае "фармат" сустрэчы прадстаўнікоў дзьвюх карэйскіх дзяржаў.
Улады ў Сэуле хочуць у першую чаргу аднавіць праграму ўзьяднаньня сем'яў, разлучаных пасьля Карэйскай вайны. Пхэньян заяўляе, што пляны правядзеньня вайсковых вучэньняў Паўднёвай Карэяй і ЗША прыўносяць "элемэнт недаверу" у адносіны паміж дзьвюма Карэямі. Паўднёвакарэйскія ўлады заяўляюць, аднак, што няма мовы пра адмену манэўраў, а Поўнач не павінна прывязваць да гэтага ўзнаўленьне перамоваў.
юл