Logo Polskiego Radia
Print

КамАЗ стаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.12.2014 11:28
Расейскі вытворца грузавых аўтамабіляў спыніў вытворчасьць.

Найбуйнейшы вытворца грузавых аўтамабіляў у Расеі - кампанія КамАЗ – спыняе вытворчасьць і адпраўляе супрацоўнікаў у адпачынак да 26-га студзеня. Прычына ў скарачэньні попыту на аўтамабілі.

На заводзе будуць працаваць толькі асобы, занятыя рамонтам і тэхнічным абслугоўваньнем. Калі попыт на камазаўскія грузавікі ня вырасьце, кампанія плянуе перайсьці на трохдзённы тыдзень працы з пачатку сакавіка да канца траўня.

КамАЗ зьяўляецца найбуйнейшым у Расеі і 11 вытворцам грузавых аўтамабіляў у сьвеце.

У Расеі з-за крызысу зь непакоем глядзець у будучыню таксама вытворцы легкавых аўтамабіляў. У сьнежні назіраўся павышаны попыт на аўтамабілі. Ратуючы свае зьберажэньні, расейцы пачалі масава купляць аўтамабілі, кватэры ды бытавую тэхніку. Аднак, прадпрымальнікі ня маюць упэўненасьці ў тым, штобудзе далей.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт